На гэты момант у Беларусі налічваецца 1416 афіцыйна прызнаных палітвязняў, іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва.

Адначасова кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію») ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Пры гэтым колькасць палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць у праваабаронцаў дакладных звестак пра іх вызваленне. Раней паведамлялася, што ў студзені выйшлі на волю, у прыватнасці, палітвязні Зінаіда Міхнюк, Аляксандр Бабіч, Андрэй Бяляўскі, Аляксандр Лучыновіч, Арцём Такарчук.

У студзені лукашэнкаўскія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі дзве палітзняволеныя жанчыны ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — Ксеніі Рыжык і Ганне Чаркас прызначылі ў якасці пакарання «хатнюю хімію». Але і гэтыя звесткі могуць быць няпоўнымі, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

Чытайце таксама:

У Магілёве затрымалі жонку палітвязня Максіма Сяргеенкі

«Стварае атмасферу ўсёдазволенасці». Мінчука асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэстаў

Супраць затрыманай Аксаны Ючкавіч завялі крыміналку

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4