Фота: Kaztag.kz

Фота: Kaztag.kz

«Гэты экспанат (помнік Назарбаеву) з'яўляецца маёмасцю музея і ў сувязі са зменамі канцэпцыі хола, будзе знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў фондзе музея», — паведамілі ў Нацыянальным музеі.

У музеі растлумачылі, што ў рамках святкавання 10-годдзя Нацыянальнага музея па даручэнні міністра культуры і інфармацыі ў 2024 годзе быў пачаты працэс удасканалення музейнай прасторы з прыцягненнем айчынных і замежных экспертаў.

Гэта не першы выпадак, калі ў Казахстане прыбіраюць помнікі Назарбаеву — пасля зносу помніка экс-прэзідэнту падчас студзеньскіх падзей у Талдыкаргане, помнік былому елбасы знеслі на тэрыторыі Нацыянальнага ўніверсітэта абароны ў Астане, акрамя таго, фатаграфія Назарбаева была прыбраная з Алмацінскага метрапалітэна.

Чытайце таксама:

У Астане знеслі помнік Нурсултану Назарбаеву

Такаеў: Палажэнне аб аднаразовым прэзідэнцкім тэрміне ў Канстытуцыі нязменна

«Касым-Жамарт, прыйшоў час». Назарбаеў расказаў, пры якіх абставінах паведаміў пра сваё рашэнне сысці

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0