Новым міністрам аховы здароўя прызначаны 44-гадовы Аляксандр Хаджаеў. «Белпол» прадаставіў «Нашай Ніве» анкетныя звесткі чыноўніка.

Хаджаеў нарадзіўся ў 1980 годзе ў Лепелі. Ён працягвае медыцынскую дынастыю.

Бацька чыноўніка, Валер Хаджаеў, працаваў галоўным доктарам Лепельскай раённай бальніцы. Пасля перайшоў ва ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама, папрацаваў і непасрэдна ў Міністэрстве здароўя, дайшоў да пасады першага намесніка міністра.

У 2010-м Валер Хаджаеў быў супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта. Нейкі час ён працаваў і генеральным дырэктарам «Белмедтэхнікі». Цяпер ён фармальна пенсіянер, але працягвае рабіць гендырэктарам расійскай фармацэўтычнай кампаніі «Пскоў Фарма».

Што да Аляксандра Хаджаева, то ён пачынаў сваю кар'еру ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. Аляксандрава. Менавіта там быў загадчыкам аддзялення Уладзімір Каранік, які пасля дарос да міністра здароўя, а цяпер працуе губернатарам Гродзеншчыны.

Пасля Аляксандр Хаджаеў працаваў у 6-й гарадской клінічнай бальніцы і ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Апошні час ён узначальваў РНПЦ псіхічнага здароўя. 

Жонка новага міністра, Ала Хаджаева, юрыстка. Працуе ў «ЭкспартМегаТранс».

Сям'я жыве ў аграгарадку Лясны пад Мінскам.

Чытайце таксама:

«Ну, і што?» Міністра гандлю загналі ў тупік «неканструктыўным» пытаннем пра дзяржрэгуляванне цэн

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

«На жаль, такіх жудасных гісторый хапае». Супрацоўніца радзільні пра выпадак з парадзіхай у Салігорску

Клас
13
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
31