Фота: Youtube

Фота: Youtube

13-гадовы Уіліс Гібсан са штата Аклахома апублікаваў на сваім канале ў YouTube момант, калі ён пераходзіць на 157 узровень гульні, яна выдае памылку і завісае. «Я зараз адключуся, не адчуваю сваіх пальцаў», — усклікае хлопчык і падае на крэсла.

У Уіліса пайшло ўсяго 38 хвілін на тое, каб дайсці да 157-га ўзроўню, відавочна, апошняга, калі блокі больш не падаюць і экран завісае.

Пры гэтым усяго некалькі гадоў таму прыхільнікі «Тэтрыса» лічылі, што ў яго можна гуляць толькі да 29-га ўзроўню. Сутнасць гульні ў тым, што гулец выбудоўвае «будаўнічыя блокі», якія падаюць зверху, у гарызантальныя лініі. Як толькі атрымліваецца роўны шэраг без прабелаў, ён знікае, за што налічваюцца ачкі.

«Тэтрыс» атрымаў сусветную славу праз пяць гадоў пасля яго вынаходкі ў СССР. У 1989 годзе гульня выйшла на платформах Nintendo, уключаючы партатыўны «геймбой». Цяпер яна даступная на прыстаўках, камп'ютарах, планшэтах і мабільных тэлефонах.

У 2010 годзе прафесійнаму геймеру з ЗША Тору Акерлунду ўдалося дасягнуць 30-га ўзроўню ў «Тэтрысе», выкарыстоўваючы тэхніку, вядомую як гіпертапінг, якая дазваляе націскаць клавішы кантролера са значна вышэйшай хуткасцю. Пасля гэтага іншыя геймеры пачалі выкарыстоўваць гіпертапінг і іншыя новыя метады, каб паглядзець, як далёка яны змогуць прайсці.

Гэтая тэхніка пасля 2018 года дазваляла нязменна перамагаць на чэмпіянатах свету па класічным «Тэтрысе». Але да нядаўняга часу толькі штучны інтэлект мог дайсці да 157-га ўзроўню, на якім гульня спынялася.

Цяперашні рэкардсмен Уіліс Гібсан, якога на YouTube завуць Blue Scuti, гуляе ў «Тэтрыс» з 11-ці гадоў і ўдзельнічаў у некалькіх турнірах.

«Калі я пачаў гуляць у гэтую гульню, я нават не чакаў, што калі-небудзь зламлю ці выйграю яе», — напісаў ён у сваім канале на YouTube.

Па словах Уіліса, ён не толькі перамог у гульні, але і пабіў агульны вынік ды тры іншыя сусветныя рэкорды па «Тэтрысе».

Поспех Гібсана натхніў іншых геймераў, каб паспрабаваць пабіць ягоны рэкорд. Многія з іх дакументуюць свае спробы ў сацыяльных сетках і на сайтах патокавага відэа.

Чытайце таксама:

Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера

Ютуб-блогерка ў 66 гадоў і тынэйджар, які 10 гадзін сядзіць у смартфоне. Розныя пакаленні — пра свой вопыт карыстання гаджэтамі

Эвалюцыя гаджэтаў: як разумныя прылады захапілі свет СПЕЦПРАЕКТ

Клас
27
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3