«Вось такія суровыя навагоднія ялінкі ў Ізраілі. Збудаваў сабе адну з рэшткаў палесцінскіх і ізраільскіх ракет, што знайшоў каля дома з пачатку вайны.

Памер ялінкі невялікі — усяго 70 см, але гэта той момант, калі я шчыра рады, што яна такая маленькая і мне проста не хапіла матэрыялу», — напісаў Алег Барадзін. 

Алег Барадзін раней жыў у Гомелі, быў дырэктарам мэблевай вытворчасці. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 29 сакавіка 2022 года за тое, што мужчына сфатаграфаваў двух расійскіх вайскоўцаў нападпітку.

У выніку мужчыну прызначылі 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Пасля вызвалення з ІЧУ Алег дазнаўся, што на яго распачалі крымінальную справу, пасля чаго з сям'ёй пакінуў Беларусь.

Чытайце таксама:

У адным з мінскіх касцёлаў ёсць незвычайная ялінка. Яна вісіць у паветры

НАСА апублікавала здымак «каляднай ялінкі» ў космасе

У Гродне са 160 машын склалі вялізную фігуру зубра ФОТАФАКТ

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1