Са святамі! З Раством Хрыстовым! З Новым годам! З Калядамі!

З дзяцінства мы любім гэтыя святы, яны заўсёды прыносілі нам смак мандарынак, пах навагодняй ялінкі, атмасферу казкі і чараўніцтва!

На жаль, ужо некалькі апошніх гадоў гэты смак свята нам хочуць сапсаваць.

Многія з нас сустракаюць святы за кратамі, у выгнанні, хтосьці — у атмасферы ліпкага страху і хлусні…

Але насуперак усяму злому я шчыра і радасна віншую вас! Ніхто не зможа пазбавіць нас радзімы, свабоды, праўды, пакуль яны ў нашых сэрцах! Ніхто не зможа пазбавіць нас надзеі, любові і веры, пакуль мы разам!

Зычу вам, вашым дзецям, вашым блізкім і сябрам здароўя, сілы духу, радасці! Беражыце і падтрымлівайце адно аднаго, не губляючы надзеі і веры ў будучыню! 

Усё будзе добра!

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў запісалі супольны навагодні зварот

Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач 

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0