Фота: БелТА

Фота: БелТА

Сёлета побач з Лукашэнкам сядзела маладая асоба, якую ўжо заўважалі ў яго коле — Уладлена Зайцава.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

25-гадовая дзяўчына — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2021».

Яна з Магілёва, скончыла магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Працавала інспектаркай мытні.

Уладлена Зайцава падчас працы на мытні. Фота: інстаграм Магілёўскай мытні

Уладлена Зайцава падчас працы на мытні. Фота: інстаграм Магілёўскай мытні

З Лукашэнкам яна танцавала на рэспубліканскім балі ў 2021 годзе. Сёлета Зайцава была з ім на балі выпускнікоў, які прайшоў на плошчы ля Палаца спорту, а таксама ездзіла з ім на Купалле ў Александрыю.

Уладлена Зайцава і Аляксандр Лукашэнка на балі выпускнікоў у 2023-м. Скрыншот сюжэта канала АНТ

Уладлена Зайцава і Аляксандр Лукашэнка на балі выпускнікоў у 2023-м. Скрыншот сюжэта канала АНТ

Зайцава была і сярод удзельнікаў дэлегацыі ад Беларусі на кліматычным саміце ў Дубаі ў снежні 2023-га. Уладлена ў спісе была пазначаная ёмістым словам «афіцэр».

Яна, меркавана, была сярод тых чатырох чалавек, хто стоячы апладзіраваў прамове Лукашэнкі.

Група падтрымкі Лукашэнкі, якая ўстала папляскаць яму пасля заканчэння выступлення на кліматычным саміце ў Дубаі ў снежні 2023 года. Наперадзе — Дзмітрый Баскаў, у белай кашулі, меркавана, Уладлена Зайцава. Скрыншот з відэа

Летась на навагоднім балі з Лукашэнкам танцавала іншая ўдзельніца «Міс Беларусь» — Настасся Казырыцкая.

Дэпутатку Марыю Васілевіч на балі паставілі ў пару да старшыні ЦВК Ігара Карпенкі.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Чытайце таксама:

На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай 

«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?

Стала вядома, з кім танцаваў Лукашэнка на рэспубліканскім балі

Клас
10
Панылы сорам
73
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
19