Ілюстрацыйнае фота: outleto.by

Ілюстрацыйнае фота: outleto.by

У гэты пералік уваходзілі:

  • пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі права на аб'ект нерухомасці,
  • акты прыёму-перадачы жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду,
  • пашпарты кліентаў.

Копіі названых дакументаў патрабаваліся аператарам для далучэння кліентаў да дысконтнай праграмы і праграмы лаяльнасці сеткі будаўнічых крам «Mile».

ЦПЗ звяртае ўвагу, што неабходнасць прадастаўлення копій дакументаў не прадугледжана заканадаўствам, аб'ём апрацоўваных звестак з'яўляецца залішнім,

аператар парушыў пункт 5 артыкула 4 Закона аб абароне персанальных даных.

На патрабаванне Цэнтра копіі дакументаў былі выдаленыя, а незаконная апрацоўка персанальных даных спынена.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7