Дэпутат Алег Нілаў. Скрыншот з відэа

Дэпутат Алег Нілаў. Скрыншот з відэа

Паводле слоў дэпутата, адпаведны запыт паступіў яму ад жыхароў Санкт-Пецярбурга. Яны нібыта просяць перайменаваць заліў у Неўскі. Таксама, на думку Нілава, імператар Пётр І роўна трыста гадоў таму, у 1723 годзе, нібыта пры заснаванні горада Кранштата назваў заліў Кранштацкім.

Насамрэч, як пазначана на сайце тапанімічнага партала Санкт-Пецярбурга, цяперашні Фінскі заліў у XVI стагоддзі насіў назву Лівонскага заліва, а ў наўгародскіх летапісах называўся Котлінским возерам (у гонар вострава Котлін, на якім пазней быў заснаваны Кранштат).

Назва Фінскі заліў у рускай мове вядомая з 1710-х гадоў, а Кранштацкім залівам ён быў у 1737-1793 гадах.

Чытайце таксама:

Фінляндыя цалкам закрывае ўсходнюю мяжу

Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расіяй

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4