«Новым тварам канала стаў блогер Улад Бумага, які дэбютуе ў ролі тэлевядучага. Ён будзе весці вялікае шоу, і, магчыма, нават не адно», — сказалі на тэлеканале.

Улад Бумага — 27-гадовы блогер, спявак, стваральнік і ўладальнік ютуб-каналаў «А4» і «А5», інстаблогер. Адзін з самых папулярных відэаблогераў рускамоўнага сегменту ютуба і самы папулярны там беларус.

Нядаўна ў сваім тэлеграм-канале Улад Бумага прыводзіў лічбы праглядаў: «Афіцыйна: 25 мільярдаў праглядаў на канале А4!». На блогера падпісана больш за 40 млн чалавек.

Чытайце таксама:

У Беларусі можа з'явіцца прафесія «блогер»

Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?

Блогер Улад Бумага адкрыў сетку піцэрый у Расіі

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8