Як адзначаецца на старонцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы «Укантакце», з даўніх часоў свята Нараджэння Хрыстова стаяла ў адным шэрагу са святам Хрыстова Уваскрасення — Пасхі. Таму і Царкоўны статут разглядае Нараджэнне Хрыстова як «другую Пасху».

У старых кнігах і богаслужбовых псалтырах пад 25 снежня ёсць запіс: «Пасха, свята трохдзённае». Таму такім жа чынам, як вернікі малітвай і постам рыхтаваліся да свята Вялікадня, так і перадкалядны пост стаў для іх часам падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы.

У рыма-католікаў перадкалядны пост пачнецца 3 снежня.

У праваслаўных, што трымаюцца юліянскага календара, ён пачнецца 28 лістапада, а тыя, што трымаюцца новаюліянскага календара, таксама пачалі пост сёння. Але і Раство яны адзначаць 25 снежня.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0