Паведамленне аб спыненні працы сайта спачатку прыбралі з галоўнай старонкі сайта, але яно заставалася даступным па спасылцы. Пазней яно знікла.

Сайт праекта «Аўтабізнес» працягвае абнаўляцца, 9 лістапада на яго галоўнай старонцы зʼявілася некалькі новых тэкстаў.

Пост аб спыненні працы праекта зʼявіўся на сайце 8 лістапада. Ён быў напісаны ад імя заснавальнікаў ТАА «Бонусторг», якіх невядомыя «папрасілі» пракаментаваць нядаўні арышт дырэктара кампаніі.

Сілавікі паведамілі аб затрыманні дырэктара «Бонусторг» Віталя Палякова ў кастрычніку. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім Палякоў кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Па якім менавіта артыкуле ён затрыманы, не ўдакладнялася.

Аўтамабільны партал упершыню пацярпеў ад сілавікоў у чэрвені 2022 года. Тады былі затрыманыя галоўная рэдактарка Юлія Мудрэўская, рэдактар спецпраектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч. 

Зянкевічу далі 13 сутак.

На Мудрэўскую і Гладчука завялі крымінальныя справы. Юліі прысудзілі паўтара года калоніі (абвінавацілі па артыкуле 342 КК, «арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»), а Юрыю — два з паловай (той жа артыкул 342, а таксама 368 — абраза Лукашэнкі). 

Чытайце таксама:

«Аўтабізнэс» скончыўся. Што за выданне гэта было

Заснавальнікі выдання «Автобизнес» заявілі аб спыненні праекта

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3