Такое фота Пятро Андрушчанка запосціў у сваіх сацсетках

Такое фота Пятро Андрушчанка запосціў у сваіх сацсетках

Акупанты заявілі аб ракетным абстрэле горада Скадоўск у Херсонскай вобласці. Паводле некаторай інфармацыі, магчывма, ёсць трапленне ў базу расейцаў, паведамляе «Украінская праўда».

Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што каля 09:30 у горадзе прагрымела два магутныя выбухі. Паводле неправеранай інфармацыі, удар прыйшоўся па часовым пункце дыслакацыі аднаго з падраздзяленняў ФСБ. Зараз на месцы траплення працуюць ратавальныя службы.

Дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка паведамляе, што трапленне было ў раёне будынка былога калгаса, вядома пра мінімум 15 параненых і пяць забітых.

В.а. губернатара акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда таксама заявіў аб ракетным абстрэле Скадоўска. Але па яго словах, вядома толькі пра трапленне ў прыватны сектар.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0