Кракадзіл. Фота: pixabay

Кракадзіл. Фота: pixabay

Паводле слоў Коліна Дэвера, якія прыводзіць Бі-бі-сі, інцыдэнт з кракадзілам здарыўся месяц таму каля возера Фініс, што на поўначы Аўстраліі, куды фермер прыехаў рамантаваць агароджу.

Ідучы каля возера, Колін заглядзеўся на рыб, якія плылі воддаль, і яго за нагу цапнуў трохметровы кракадзіл. 

Фермер стаў біць кракадзіла другой нагой, але марна: жывёла пацягнула мужчыну пад ваду.

«Я тоўк кракадзіла, але той пацягнуў мяне ў ваду. Я быў у жаху і неяк укусіў яго за вока. І рэптылія мяне выпусціла!» — расказаў Колін Дэвера.

Мужчына здолеў дабрацца да машыны і перавязаць сабе нагу. 

Потым брат Коліна адвёз яго ў шпіталь, які знаходзіцца за 130 кіламетраў ад месца здарэння. Фермер правёў месяц на бальнічным ложку.

«Калі б кракадзіл схапіў мяне за іншае месца, то ўсё магло быць нашмат горш. Гэты выпадак прымусіў мяне падумаць аб змене роду дзейнасці, каб больш не рамантаваць агароджы ў небяспечных багністых месцах», — адзначыў Колін.

Нагадаем, што гэта не першы выпадак незвычайнай перамогі чалавека над кракадзілам у Аўстраліі. У 2021 годзе 60-гадовага аўстралійца таксама зацягнула пад ваду рэптылія, але мужчына выхапіў кішэнны сцізорык і ўсадзіў яго ў галаву жывёле. Так ён выратаваў сабе жыццё.

Чытайце таксама:

У Філадэльфіі мужчына спрабаваў трапіць на бейсбольны матч разам са сваім алігатарам

Мэр мексіканскага горада абраў сабе вельмі незвычайную жонку. Вяселле прайшло без інцыдэнтаў

«Марскі кракадзіл», знойдзены на ўзбярэжжы Брытаніі, — самы старажытны прадстаўнік віду. Ён існаваў 185 млн гадоў таму

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
2