У канцы верасня Еўракамісія забараніла выкарыстоўваць мікрапластык у некаторых групах тавараў, у тым ліку — у касметыцы.

Падставай да забароны стала масавае забруджванне навакольнага асяроддзя драбнюткімі палімернымі часціцамі і іх патэнцыйная шкода для чалавека. Так, даследчыкі з Кентэрберыйскага ўніверсітэта ў Новай Зеландыі выявілі элементы пластыку ў снезе, які толькі выпаў у Антарктыдзе. Белае і Баранцава моры таксама аказаліся сур'ёзна забруджаныя: каля 80% знойдзеных крупінак у іх донных адкладах і вадзе складаюцца з поліэтыленавых гранул памерам 200-300 мікраметраў.

Нават Эверэст пацярпеў ад палімераў: у 2020 годзе навукоўцы з Плімуцкага ўніверсітэта знайшлі дробны пластык у вадзе і снезе на вышыні 8440 метраў.

З гэтай нагоды аматарам шымеру хутка прыйдзецца адмовіцца ад зіхатлівых вобразаў. Забарона ўжо адбілася на продажы касметыкі: нягледзячы на ​​тое, што тавары, якія змяшчаюць бліскучыя часціцы, застануцца ў продажы да 16 кастрычніка 2025 года, пакупнікі масава змятаюць іх з паліц ужо сёння.

Аднак беларускія вытворцы не збіраюцца пакідаць аматараў яркага макіяжу без ззяння. Сабралі найлепшыя прадукты.

Relouis

Кампанія Relouis прапануе сем адценняў зіхатлівых ценяў у рэфілах. Вытворца абяцае wow-эфект: шаўкавістую, высокапігментаваную тэкстуру, якая лёгка наносіцца і не абсыпаецца.

тени Рэлуи

Фота: сайт брэнда

У вытворцы ёсць і модныя крэмавыя прадукты. Напрыклад, цені Sparkle Liquid Eyeshadow, якія можна выкарыстоўваць у розных варыянтах: маляваць стрэлкі, расстаўляць акцэнты і рабіць эфектныя smoky eyes.

Тени Релуи

Фота: інстаграм брэнда

Belita-M

Добра знаёмы пакупнікам брэнд «Беліта-М» прапануе гелі для душу і спрэі з эфектам лёгкага шымеру. Як сцвярджае вытворца, парфумаваная лінія Feel Happy не толькі дорыць устойлівы водар, але і падкрэслівае прыгажосць загарэлай скуры.

Белита

Фота: сайт брэнда

Luxvisage

Хайлайтар MOONLIGHT ад Luxvisage стане незаменным памочнікам для скульптуравання твару — далікатныя жамчужныя часціцы нададуць скуры свежасці.

Хайлайтер Люксвизаж

Фота: сайт брэнда

Дапоўняць вобраз вадкія цені для павекаў — з імі можна стварыць устойлівы макіяж усяго за пару хвілін.

Тени Люксвизаж

Фота: сайт брэнда

«Вітэкс»

Брэнд «Вітэкс» прапануе запечаныя шаўковыя румяны LUXSHOW. Мяккае цёплае адценне знойдзе годнае месца ў касметычцы рыжавалосых паненак. Вытворца гарантуе «эфект пругкай, гладкай і свежай скуры, як у юнацтве», а таксама рэкамендуе дадаткова выкарыстоўваць румяны ў якасці ценяў для павек.

Румяна Витэкс

Фота: сайт брэнда

Піск касметычнай моды — бляск-плампер для павелічэння аб'ёму вуснаў. Прадукт ад «Вітэкс» змяшчае веганскі калаген, а за кошт інавацыйнай формулы забяспечвае падвойнае дзеянне: як абяцаюць, напаўняе вусны аб'ёмам знутры і візуальна павялічвае іх звонку.

Блеск Витэкс

Фота: сайт брэнда

LiLo

Каб падкрэсліць выразнасць вачэй, можна выкарыстоўваць падводку з эфектам «металік». Аматараў макіяжу парадуе разнастайнасць адценняў — у палітры іх ажно сем.

Подводка Лило

Фота: інстаграм брэнда

Яшчэ адзін цікавы прадукт LiLo — цені-алоўкі COSMIC. Такія лёгка тушуюцца і выдатна спалучаюцца з іншымі крэмавымі прадуктамі.

Карандаш Лило

Фота: інстаграм брэнда

Пры ўсёй раскошы бліскавак, выкарыстоўваць іх у штодзённым макіяжы не заўсёды зручна. Таму мы падрыхтавалі топ-касметычных сродкаў, якія могуць спатрэбіцца незалежна ад нагоды.

Чытайце таксама:

Беражы галаву. Шапкі ад беларускіх вытворцаў, у якіх будзе не толькі цёпла, але і прыгожа

Любоў і нянавісць да Crocs: як гумовыя тапкі скарылі свет

Пяць распаўсюджаных памылак пры выбары абутку на халодны сезон

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?