Аляксей Аўдзееў

Аляксей Аўдзееў

Маладога чалавека абвінавацілі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У пастанове, якую вынесла Наталля Качалава, фігуруе два эпізоды «адміністрацыйнага правапарушэння» з «экстрэмісцкай» скіраванасцю: падчас ператрусу ў Аляксея быў знойдзены друкаваны плакат, а таксама ва «УКантакце» знойдзеныя падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, якія ўлада прызнала «экстрэмісцкімі».

Паводле пастановы, Аляксея Аўдзеева аштрафавалі на 1110 рублёў з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Сам Аляксей на судзе не прысутнічаў. Ён знаходзіцца ў СІЗА праз тое, што яго абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

27 кастрычніка ў судзе Жлобінскага раёна адбыўся суд над Аляксеем, але ўжо па крымінальным артыкуле. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава. Вынікі суда пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Адразу пяць палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, выйшлі на волю

У Шклове вынеслі прысуд Дзянісу Хахлову. Яго Расія раней выдала Беларусі

Жыхара Бабруйска за сарваны чырвона-зялёны сцяг пакаралі «хіміяй»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8