На спадарожнікавых здымках аэрадрома Бельбек у анексаваным Севастопалі выявілі намаляваныя знішчальнікі. На здымкі, зробленыя Planet Labs раніцай 26 кастрычніка, звярнуў увагу OSINT-аналітык MT Anderson, піша «Медуза».

На здымках аналітык выявіў некалькі знішчальнікаў, у тым ліку чатыры Су-27/30/34, а таксама чатыры МіГ-31, якія ў пэўнай мадыфікацыі могуць быць абсталяваныя «Кінжаламі». Яшчэ ў двух выпадках мадэль самалёта вызначыць не ўдалося, аднак MT Anderson мяркуе, што гэта былі Су-27.

Акрамя таго, аналітык заўважыў на стаянцы яшчэ чатыры намаляваныя МіГ-31. Выявіць іх удалося па адсутнасці ценяў.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0