Створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла былі знойдзены ў прыватнай калекцыі ў мінулым годзе. Гэта вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі. Як вядома, стараабрадніцкія храмы ў розныя перыяды раскрадаліся ды знішчаліся.

«Тое, што мы можам рабіць цяпер — гэта захоўваць гістарычную, культурную, мастацкую спадчыну. Стараабраднікі, якія жылі на нашых землях, выпрацавалі тут сваю адметную іканапісную традыцыю. Гэта частка культуры нашай шматканфесійнай Беларусі», — кажа даследчыца беларускага іканапісу і навуковая супрацоўніца НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа.

Пералічыць грошы можна на спонсарскі рахунак музея.

Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ «Беларусбанк», у беларускіх рублях:

УНП (УНН): 400560905

Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000

БІК (код банка): AKBBBY2X

Атрымальнік: Веткаўскі музей

Код прызначэння плацяжу: 44201

Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння (гэта неабходна пазначыць абавязкова).

Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільнае прыкладанне, выбірайце не АРІП, а Пераводы — Па рэквізітах.

Спасылка на рэквізіты для спампоўкі.

Чытайце таксама:

У самым старым драўляным будынку Беларусі з'явіцца музей

На беларускім Падляшшы ў Польшчы выяўлены ўнікальны іканастас 

Пры раскопках гарадзішча на Менцы знайшлі драўляныя канструкцыі, якім можа быць больш за тысячу гадоў

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0