Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. На разгляд будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021-га па лістапад 2023 года.

Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням запросіны ўдзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці і зычэнні хуткай свабоды.

Даведацца больш аб прэміі імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатах можна на адпаведнай старонцы на сайце ПЭНа.

Летась заснавальнікі прэміі, «Радыё Свабода» і Беларускі ПЭН, перанеслі цырымонію ўзнагароджання на 2023 год.

Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас [email protected] з пазнакай «Прэмія Аляхновіча».

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасць.

Прэмія за творы, напісаныя ў зняволенні, была заснаваная ў 2013 годзе. Яе прысвяцілі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной з першых расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча станавіліся Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў (2017), Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандр Лапшын (2018), Уладзімір Някляеў (2018), Вольга Мікалайчык (2018), Алесь Пушкін (2019), Сяргей Скрабец (2019), Андрэй Аляксандраў (2021), Аляксандр Васілевіч (2021), Максім Знак (2021), Вольга Калацкая (2021), Святлана Купрэева (2021), Мікола Папека (2021), Андрэй Скурко (2021) і іншыя.

Чытайце таксама:

Прэмію Сахарава прысудзілі пасмяротна Махсе Аміні, якая стала сімвалам пратэстаў у Іране

Прэмію «Гліняны Вялес» атрымала Наста Кудасава

Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Тэр'е

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0