«Мне 34 гады, я беларус, жыву ў выгнанні ў Польшчы.

Упершыню ў сваім жыцці я ўбачу мірную перадачу ўлады. Да апазіцыі. Пасля дэмакратычных выбараў. Пры яўцы 73% выбаршчыкаў.

Маё пасланне вам — шануйце і абараняйце сваю дэмакратыю. Вы нават уявіць сабе не можаце, які цуд у вас ёсць», — напісаў Слюнькін.

Гэты допіс сабраў больш за 11 тысяч рэпостаў і 3 мільёны праглядаў.

«Малады беларус, які знаходзіцца ў эміграцыі тут, у Польшчы, ён уцёк ад Лукашэнкі, напісаў сёння да нас, да палякаў такія словы, каб мы цанілі гэта, каб дбалі, як толькі можам, пра дэмакратыю. Як напісаў, першы раз у жыцці пабачыў нешта такое, такая яго развага, што магчымая мірная перадача ўлады, што апазіцыя прымае ўладу. Гэта ўсё словы вельмі, вельмі значныя», — адзначыў Туск.

Пасля гэтага ён звярнуўся да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, каб той як мага хутчэй прыняў адпаведныя рашэнні і ініцыяваў працэс стварэння новага ўрада, кіраванага цяперашняй апазіцыяй. Раней з'явілася паведамленне, што Дуда, нягледзячы на агульную перамогу апазіцыі, збіраецца ўсё ж такі прапанаваць фармаваць урад лідару партыі «Права і справядлівасць» Яраславу Качыньскаму. 

Чытайце таксама:

Ці выкарыстае Лукашэнка змену ўлады ў Польшчы, каб перазагрузіць адносіны з Варшавай? Пабачым па адным простым кроку

Журналіст расказаў, чаму падлік галасоў у Польшчы быў гэтым разам такі павольны

У Польшчы падлічылі 100% бюлетэняў. Апазіцыя перамагла, але Дуда прапануе ўзначаліць урад Качыньскаму

Клас
86
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3