Лідар PiS Яраслаў Качыньскі сядае ў аўтамабіль. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Лідар PiS Яраслаў Качыньскі сядае ў аўтамабіль. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набірае 35,38%.

Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з колішнім прэм’ерам Дональдам Тускам набірае 30,7%. 

«Трэці шлях» — аб’яднанне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзідэнты Шымона Галоўні і Польскай сялянскай партыі — 14,4%.

«Лявіца» — 8,61%.

Еўраскептычная і антыўкраінская партыя «Канфедэрацыя» набірае 7,16% 

Яўка на выбарах склала 74,38%.

Па Канстытуцыі спачатку ўрад прапануецца сфарvаваць той партыі, якая набралі найбольшую колькасць галасоў. І толькі калі ПіС такі ўрад стварыць не зможа, гэта будзе прапанавана партыі, якая паказала другі вынік.

«Грамадзянская кааліцыя», імаверна, і ўзначаліць наступны ўрад Польскай Рэспублікі, бо цэнтрысцкая кааліцыя «Трэці шлях», якая паказала трэці вынік, ужо заявіла, што ў саюз з ПіСам не пойдзе.

Чытайце таксама:

Апазіцыя перамагае на выбарах у Польшчы — экзіт-пол 

Рэферэндум у Польшчы наконт сцяны на мяжы з Беларуссю праваліўся

Беларуска паспрабавала стаць дэпутаткай у польскім парламенце. Вось колькі чалавек за яе прагаласавалі 

Клас
28
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4