Палітвязнямі гэтым разам прызнаныя Яўген Гормаш, Наталля Малец, Дзмітрый Сельвяструк, Дзмітрый Свічкароў, Сяргей Мазоль, Алеся Лянцэвіч, Аляксандр Коваль, Кацярына Бруханава, Наталля Шараметава, Ігар Цяпцееў, Віктар Грынько, Юрый Несцярэнка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1487 чалавек. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Пры гэтым, паводле праваабаронцаў, з моманту пачатку рэпрэсій з канца мая 2020 года агульная колькасць палітвязняў, з улікам тых, хто выйшаў на волю, складае 2700 чалавек.

Чытайце таксама:

Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы

На «Нафтане» сёння адбыліся затрыманні 

Яшчэ аднаго «чалавека года Віцебшчыны» судзілі за «экстрэмізм»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3