Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Рашэнне аб правядзенні аўдыту Офіс Святланы Ціханоўскай прыняў у адказ на грамадскі запыт. У студзені 2023 года ў кампанію MOORE Mackonis быў накіраваны запыт на правядзенне аўдыту офіса. Вынік аўдыту быў атрыманы 19 верасня 2023 года.

Кампанія MOORE Mackonis, як паведамляецца, незалежная ад арганізацыі, у якой праводзіць аўдыт. Яна дзейнічае ў адпаведнасці з Кодэксам этыкі прафесійных бухгалтараў, выдадзеным Міжнароднай радай па стандартах этыкі для бухгалтараў («кодэкс TBESV»), і патрабаваннямі законаў Літвы.

Аўдытары правялі поўны аналіз фінансавых дакументаў і справаздач офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з пачатку рэгістрацыі і да 31 снежня 2022 года. Таксама яны ацанілі механізмы ўнутранага кантролю і метады бухгалтарскага ўліку. Якіх-небудзь парушэнняў або скажэнняў, як паведамляецца, не выявілі.

У аўдытарскай справаздачы пазначаныя паступленні, якія накіроўваліся на арганізацыю працы Офіса Святланы Ціханоўскай, і выдаткі. 

Даходы Офіса за мінулы год, як пазначана ў справаздачы, склалі 176 тысяч еўра. З іх 5,6 тысячы — выручка ад продажаў, а астатняе — фінансаванне. Расходы за год — 182 тысячы еўра. Амаль ўся сума пайшла на аперацыйныя расходы (заробкі, арэнда і іншае).

Паступленні былі як ад фізічных, так і ад юрыдычных асоб, асабістыя звесткі якіх не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.

Таксама Офіс супрацоўнічае са многімі партнёрскімі арганізацыямі, якія дапамагаюць пакрываць арэнду памяшканняў, аплату працы кансультантаў і экспертаў, з якімі рэалізуюцца сумесныя праекты. Што тычыцца міжнародных паездак Святланы Ціханоўскай, то яны часта фінансуюцца бокам, які запрашае.

Адзначаецца таксама, што грошы, прызначаныя для дэмакратычных пераўтварэнняў беларускага грамадства, часта выдзяляюцца міжнароднымі арганізацыямі, Офіс імі не распараджаецца і не вырашае, каму і як накіроўваць.

Міжнародная дапамога выдзяляецца непасрэдна некамерцыйным арганізацыям — у тым ліку праваабарончым, адукацыйным, культурным ініцыятывам і праектам, а таксама незалежным сродкам масавай інфармацыі. Але Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса на сустрэчах з міжнароднымі партнёрамі заклікаюць яе аказваць.

Што тычыцца дасягненняў Офіса Святланы Ціханоўскай, то

ён сумесна з партнёрамі правёў шэраг інфармацыйных і палітычных кампаній, арганізаваў шэраг канферэнцый. Таксама каманда Офіса арганізавала рабочыя візіты Святланы Ціханоўскай у дзясяткі краін, правяла сотні сустрэч і стэлефаноўваннях з партнёрамі і беларусамі ўнутры краіны.

У супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй падрыхтаваны ўсёахопны план падтрымкі Беларусі, які прадугледжвае пакет фінансавання ў памеры 3 млрд еўра ў эканоміку нашай краіны пасля пачатку рэформаў. Таксама сумесна з партнёрамі падрыхтаваныя і распрацаваныя праект Канстытуцыі новай Беларусі, праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам, праект Стратэгіі пераходу да новай Беларусі, якая разлічаная на перыяд больш за 5 гадоў.

Акрамя таго, у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі Офіс дапамагае беларусам, якія вымушана апынуліся за мяжой з прычыны рэпрэсій з боку рэжыму. У розных краінах ужо вырашаны праблемы, якія датычацца легалізацыі, выдачы дакументаў, доступу да рынку працы.

У офісе Святланы Ціханоўскай па пастаянных працоўных кантрактах працуюць толькі некалькі чалавек. Большасць людзей, з якімі працуе офіс, працуюць па часовых кантрактах і атрымліваюць узнагароджанне прапарцыйна праведзенай працы. Таксама ў Офіса ёсць валанцёры і пазаштатныя кансультанты.

Супрацоўнікі і кансультанты Офіса, як сцвярджаецца, плацяць падаткі, як і любыя іншыя людзі, якія легальна працуюць у Літоўскай Рэспубліцы. Даступнасць іх падатковых дэкларацый вызначаецца заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі. 

З поўнымі вынікамі аўдыту Офіса Святланы Ціханоўскай можна пазнаёміцца па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Вадзім Кабанчук прапануе ствараць беларускія вайсковыя фармаванні ў самой Еўропе. Ці будзе такое магчыма?

Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0