Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага каля амбасады Расіі ў Берліне, Германія, 24 студзеня 2022 г. Фота: Emmanuele Contini / NurPhoto via Getty Images

Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага каля амбасады Расіі ў Берліне, Германія, 24 студзеня 2022 г. Фота: Emmanuele Contini / NurPhoto via Getty Images

Расійскі палітык Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калоніі строгага рэжыму, прапанаваў правесці маштабнае анкетаванне сярод расійскіх палітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў, каб даведацца пра іх стаўленне да прэзідэнцкай кампаніі ў РФ у 2024 годзе. У блогу палітыка 17 кастрычніка зʼявілася публікацыя «10 пытанняў Навальнага аб выбарах. Давайце ператворым трэш у нармальныя зносіны».

На думку Навальнага, адказы «любога палітыка» дазволяць «вельмі дакладна разумець, які ў яго план на выбары і чаго ад яго можна будзе чакаць ці не чакаць».

Сярод пытанняў ёсць такія:

Ці зʼяўляюцца выбары для вас нечым значным?

Ці ёсць у вас дакладная стратэгія?

Ці дапускаеце вы байкот пры пэўных абставінах?

Ці дапускаеце вы стратэгію галасавання за любога кандыдата супраць Пуціна?

Ці дапускаеце вы, што на выбарах можна будзе абраць адзінага кандыдата ад апазіцыі і накіраваць усю палітычную агітацыю за яго?

Ці можа быць адзіным кандыдатам апазіцыі Зюганаў, Слуцкі, Нячаеў, Сабчак, Венядзіктаў, Яўлінскі, Муратаў, Ройзман?

Ці гатовыя вы паўнавартасна выкарыстоўваць свой YouTube-канал для агітацыі на выбарах? І г. д.

«Для гарантыі абʼектыўнасці» Навальны папрасіў галоўнага рэдактара тэлеканала «Дождь» Ціхана Дзядко і выдаўца «Медузы» Галіну Цімчанка праінтэрвʼюяваць магчымых ключавых асобаў будучых выбараў.

Навальны таксама апублікаваў вялікі спіс такіх «палітычных гульцоў». Сярод іх, напрыклад, Барыс Акунін, Дзмітрый Быкаў, Ілля Варламаў, Леанід Волкаў, Гары Каспараў, Міхаіл Касьянаў, Максім Кац, Юлія Латыніна, Аляксандр Няўзораў і іншыя.

Таксама Навальны сам адказаў на анкету.

На пытанне, ці ёсць у яго дакладная стратэгія, ён адказаў «не». Але паабяцаў яе агучыць да 15 студзеня 2024 года. Ён напісаў, што дапускае байкот пры пэўных абставінах, а таксама дапускае стратэгію галасавання за любога кандыдата супраць Пуціна.

На пытанне, «ці можа быць адзіным кандыдатам апазіцыі Зюганаў, Слуцкі, Нячаеў, Сабчак, Венядзіктаў, Яўлінскі, Муратаў, Ройзман», Навальны адказаў так:

— Муратаў і Ройзман — так; Венядзіктаў, Зюганаў, Нячаеў, Слуцкі, Сабчак, Яўлінскі — не.

Чытайце таксама:

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

У Расіі прыйшлі з ператрусамі да трох адвакатаў Навальнага

Ролю Сабчак на будучых выбарах у Расіі варожаць Венядзіктаву

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2