Orlen

На запраўках Orlen у Польшчы перад выбарамі былі самыя нізкія цэны на паліва. Фота: Mateusz Slodkowski/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Як паведамляе Onet.pl, яшчэ ў нядзелю цэны бензіну і дызелю на запраўках дзяржаўнага канцэрна Orlen, якому належыць каля 65% польскага рынку паліва, не перавышалі 5,99 злотых. На запраўках іншых аператараў цэны былі на некалькі грошаў вышэйшыя. У той жа час у Чэхіі на запраўках гэтага канцэрну цэны былі эквівалентнымі 8 злотым, што прыкладна адпавядала ўзроўню рэкорднага для Польшчы кастрычніка мінулага года.

Каментатары бачаць у гэтым «перадвыбарчыя цэнавыя цуды» і выказваюць здагадку, што гэта было зроблена з мэтай максімізаваць вынікі галасавання за кіроўную партыю «Права і справядлівасць».

Пра тое, што сітуацыя з цэнамі на паліва ў Польшчы адрозніваецца ад іншых краін ЕС, журналісты заўважылі  яшчэ ў ліпені. У той час з пачаткам новага паўгоддзя аптовыя цэны на дызельнае паліва ў Еўропе выраслі на 42%, а ў Польшчы яны знізіліся на 2%.

Аналітыкі сцвярджалі, што гэта наўмысны ход з мэтай зніжэння інфляцыі перад выбарамі. З пачатку верасня рознічныя кошты на паліва ў Польшчы ўпалі ў эквіваленце 10 еўрацэнтаў.

Выданне піша, што прэзідэнт Orlen Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) павінен быў паведаміць сваім дзелавым партнёрам, што надзвычайная сітуацыя на польскім рынку працягнецца да дня выбараў (15 кастрычніка).

Аналітыкі сцвярджаюць, што ў лістападзе і снежні Orlen хутка павысіць цэны не толькі для балансу на рынку, але і для аднаўлення запасаў. Але ў панядзелак, 16 кастрычніка, Даніэль Абайтэк заверыў, што захавае «нізкія цэны».

Як піша выданне, самыя змрочныя прагнозы адносна папярэдняга перыяду не апраўдаліся — дэфіцыту паліва на станцыях не было, хоць на станцыі Orlen былі заўважаныя часовыя перабоі, якія ў кампаніі спрабавалі патлумачыць «псаваннем калонак».

Аператары станцый прызналі, што ў іх былі праблемы з лагістыкай. Пры гэтым найбольшыя праблемы назіраліся на памежных з Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй запраўках.

Аналітыкі прагназуюць рост цэнаў толькі праз некалькі тыдняў. Разам з гэтым яны чакаюць зменаў у кіраўніцтве імперыяй Orlen Group пасля таго, як дэмакратычная апазіцыя зможа сфарміраваць кааліцыйны ўрад.

Чытайце яшчэ:

Журналіст расказаў, чаму падлік галасоў у Польшчы быў гэтым разам такі павольны

Беларусь нарошчвае здабычу нафты і выкарыстоўвае новую тэхналогію. Што за яна?

Клас
10
Панылы сорам
11
Ха-ха
20
Ого
10
Сумна
10
Абуральна
16

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?