Сторыс у інстаграме піцэрыі. Скрын старонкі піцэрыі «Культ піцы»

Сторыс у інстаграме піцэрыі. Скрын старонкі піцэрыі «Культ піцы»

Такі пост з'явіўся 19 верасня ў сторыс акаўнта піцэрыі ў інстаграме. Допіс суправаджаўся картай, на якой усходнія землі цяперашняй Польшчы далучаныя да Беларусі.

У піцэрыі сказалі, што акаўнтам у інстаграме займаецца іх «начальнік» і ўсе пытанні пра яго змест варта адрасаваць яму. Імя кіраўніка назваць адмовіліся.

На сайце піцэрыі яе кіраўніцай пазначана індывідуальная прадпрымальніца Анастасія Лёвачкіна. У такім статусе яна зарэгістраваная з 12 верасня 2021 года. Асноўны від яе дзейнасці — «выраб хлебабулачных, мучных кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання».

Чытач «Нашай Нівы» пагутарыў з адміністратарам акаўнта піцэрыі ў месенджары інстаграма. Перапіска з ім дасланая «Нашай Ніве».

Неўзабаве пасля гутаркі пост быў падпраўлены. У ім цяпер напісана, што Беларусь не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да суседзяў, але «брэсцкая піцэрыя мае».

Пасля гутаркі з чытачом акаўнт піцэрыі падкарэктаваў пост. Скрын старонкі піцэрыі «Культ піцы»

Пасля гутаркі з чытачом акаўнт піцэрыі падкарэктаваў пост. Скрын старонкі піцэрыі «Культ піцы»

Чытач пацікавіўся ў супрацоўніка піцэрыі, які адмовіўся назваць сябе, для чаго быў апублікаваны правакацыйны зварот і ці не выконваецца такім чынам «загад пэўных органаў».

Адміністратар адпісаў, што не можа зразумець пытанняў на беларускай мове.

«Я кепска разумею па-беларуску. У мяне тры класы адукацыя. «Бел. яз.» прагульваў», — прызнаецца ён.

Пасля перакладу іх на рускую мову адміністратар настойліва прасіў чытача яго нумар тэлефона, каб спраўдзіць, ці з'яўляецца ён кліентам піцэрыі.

«Я па кліенцкай базе манітору кліентаў на здраднікаў радзімы, якія не шануюць гісторыі сваёй краіны. Давай нумар, я праверу на заказы з 2020 года», — заяўляе ён.

«Былі б жыхаром Брэста, карэнным, бабуля б вам расказала пра генацыд беларусаў», — дадаў супрацоўнік піцэрыі.

«У збеглых няма інтарэсаў, элементарна ты не плаціш падаткаў і не дапамагаеш старым, — даводзіць ён. — Вяртайся ў Брэст. Патрэбна будзе праца, я дам працу, у нас заробак ад 10 рублёў за гадзіну. Магу даць кантакты ГУБАЗіКа. Упэўнены, што крымінальнай адказнасці не будзе, калі не рабіў нічога дрэннага».

Што да Беластока, то ён, як сцвярджае адміністратар, «заўжды быў беларускім» і там «адны беларусы жылі». 

Піцэрыя «Культ піцы», у акаўнце якой з'явіўся правакацыйны пост пра Беласток у складзе Беларусі. Фота: сацыяльныя сеткі

Піцэрыя «Культ піцы», у акаўнце якой з'явіўся правакацыйны пост пра Беласток у складзе Беларусі. Фота: сацыяльныя сеткі

Супрацоўнік піцэрыі настойвае, што беларусы Польшчы былі б радыя жыццю ў Беларусі.

«У Беларусі ах***а. Найлепшая краіна. Свабода слова, адукацыя, медыцына, харчаванне, дарогі — проста рай на зямлі. Лепш за Польшчу і РФ», — падсумаваў гутарку адміністратар.

Брэсцкая піцэрыя мае свае старонкі ў расійскіх сацыяльных сетках. Акаўнт «УКантакце» поўніцца пастамі са зняважлівымі выказваннямі аб Украіне і краінах Захаду ды праслаўленнем Расіі. Багата допісаў з мацюкамі.

Адзін з пастоў на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

Адзін з пастоў на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

Адзін з пастоў на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

Адзін з пастоў на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

У апошнім апублікавана мапа БССР з Падляшшам.

Гэта польскае ваяводства ў 1939 годзе стала часткай Беларусі пасля акупацыі Польшчы войскамі Сталіна і Гітлера. Гітлераўская Германія і Савецкі Саюз падзялілі тады захопленую краіну згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. Да БССР была далучаная і Віленшчына.

«У сеціва злілі правільную карту Беларусі. Як вам?» — такім допісам суправаджаецца правакацыйны пост.

Адмініструе старонку піцэрыі «УКантакце» Максім Арціховіч. На яго старонцы няма правакацыйных пастоў. У асноўным — допісы з сямейнага жыцця.

У каментарах ад імя піцэрыі кліентам часам адказвае Даніла Лёвачкін — верагодна, сваяк заснавальніцы. Цікава, што на яго старонцы ва «УКантакце» пазначана, што ён скончыў польскі прыватны ўніверсітэт — Вышэйшую школу менеджменту / Polish Open University (установа ўжо не працуе).

Пост на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

Пост на старонцы піцэрыі «УКантакце». Фота: сацыяльныя сеткі

Рэакцыі каментатараў на правакацыйны пост піцэрыі «УКантакце» пераважна крытычная.

«А ў чым фішка такога паста? — пытаецца адзін з іх. — А чаму Смаленск не беларускі на гэтай мапе? Там абвяшчалі ССРБ. А самі жыхары ўсходняй Польшчы ці жадаюць у Беларусь? Пантуецеся, спадары, прычым тупа!!!!»

«Ну ў вас і ватныя сацсеткі. Да такога дадумацца яшчэ трэба ж было, — гаворыцца ў каментары. — А розгалас пра гэта ўжо пайшоў. Так што чакайце падзення продажу».

«Не ведаю, якая піца ў вас, — адзначаецца яшчэ ў адным, — але зараз сапраўды не буду заказваць».

Глядзіце таксама:

Гродна, Беласток, Коўна. Як адрозніваецца жыццё ў трох блізкіх гарадах рэгіёна

У Тэатры імя Янкі Купалы з беларускага рэпертуару засталася адна «Паўлінка». Большасць спектакляў у верасні пройдзе на рускай мове

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

Клас
4
Панылы сорам
55
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
39

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?