«Сёння Паліну наведаў адвакат, якому яна расказала пра апошнюю з волі перадачу. Гэта было 1 верасня. Перадачы пачынаюць прымаць у 8:30, а ўжо ў 9:00 ёй у камеру прынеслі мех яблык. Пазначана прозвішча, якога яна не ведае.

Яблыкі пабітыя, нібы сабраныя каля дарогі. Мех стары, з дзяругі, у такім звычайна захоўваюць бульбу. І вага — дакладна 30 кілаграмаў. Якраз столькі, колькі даецца на месяц для перадач ад сваякоў.

Ад тых яблык Паліна адмовілася, іх выкінулі ў сметніцу. Але фармальна ў верасні на перадачы яна ўжо не можа разлічваць, бо ліміт вычарпаны», — расказаў Андрэй Шарэнда «Радыё Свабода».

Муж палітзняволенай мяркуе, што гэты падарунак ад невядомага «добразычліўца» — адмысловая аперацыя, каб пазбавіць ягоную жонку прадуктовых перадач, неабходных ёй пасля працяглай галадоўкі.

«Гэта спроба зламаць яе перад судом за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дакладны дзень суда яшчэ не прызначаны, мусяць правесці недзе на пачатку кастрычніка. Але ўжо ціснуць, нечага ад яе дамагаюцца», — мяркуе Андрэй Шарэнда.

Цяпер Паліну Шарэнду-Панасюк трымаюць у Гомельскім СІЗА. 23 жніўня стала вядома, што яшчэ ў Рэчыцкім ІЧУ палітзняволеная абвясціла галадоўку, пратэстуючы супраць завядзення новай крымінальнай справы.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі і, адпаведна, з калоніі не выпусцілі. Не выпусцілі на волю і гэтым летам.

У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На волі, за мяжой, застаецца яе муж і двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку

«Здзекам не бачна канца». Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ізалятары

Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк 

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
83