Верталёт Мі-8, які выманілі ўкраінскія разведчыкі. Фота: «Украінская праўда»

Верталёт Мі-8, які выманілі ўкраінскія разведчыкі. Фота: «Украінская праўда»

Сваякам вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце расійскага верталёта Мі-8, які сеў на адной з украінскіх авіябаз у пачатку жніўня, дагэтуль афіцыйна нічога не паведамілі пра іх лёс, паведамляе Baza.

Разам з пілотам Максімам Кузьмінавым, які сагнаў верталёт ва Украіну, на борце Мі-8 знаходзіліся двое вайскоўцаў.

Адзін з іх — Мікіта, выпускнік Варонежскай вайскова-паветранай акадэміі. Знаёмыя хлопца апісваюць яго як «узорнага сем'яніна» і «адэкватнага рабацягу».

Другі — ураджэнец Узбекістана Хуршэд. Хлопец прыехаў вучыцца ў Расію па абмене і скончыў Сызранскае лётнае вучылішча. Знаёмыя Хуршэда таксама кажуць пра яго толькі станоўча.

Паводле даных «Базы», Мікіта і Хуршэд аднаго веку з Кузьмінавым (пілоту 28 гадоў). Яны служылі разам з ім у Чарнігаўцы ў Прыморскім краі. Дзе цяпер знаходзяцца Мікіта і Хуршэд — афіцыйна невядома.

Па словах кіраўніка ГУР Кірылы Буданава, пасля прызямлення яны аказалі супраціў, і іх забілі. Сам Кузьмінаў на прэс-канферэнцыі з нагоды згону таксама заяўляў, што Мікіту і Хуршэда «ліквідавалі». Пры гэтым родным вайскоўцаў пра іх лёс дагэтуль афіцыйна нічога не паведамілі.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны сцвярджае, што пасадка верталёта адбылася ў рамках спецаперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў пад кодавай назвай «Сініца», якая праходзіла 9 жніўня.

ГУР таксама паказала пілота Максіма Кузьмінава, які, як сцвярджаецца, перагнаў верталёт ва Украіну.

Разам з Кузьмінавым на борце былі яшчэ два сябры экіпажа, якія не ведалі, куды насамрэч ляціць верталёт. Іх, як сцвярджалася, забілі. У ГУР заяўлялі, што два сябры экіпажа «прынялі рашэнне не здавацца ў палон і загінулі адразу пасля пасадкі».

Максім Кузьмінаў (па версіі ГУР) — пілот 319-га асобнага верталётнага палка армейскай авіяцыі РФ. Ён патлумачыў свой учынак тым, што ён супраць расійскага ўварвання ва Украіну і не хацеў больш у ім удзельнічаць, піша «Медуза».

Чытайце таксама:

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
4