Тан Све і Сяргей Алейнік. Фота: Глас МИДа.

Тан Све і Сяргей Алейнік. Фота: Глас МИДа.

«І прыбыў не проста так… але нам заўсёды ёсць, што вам не сказаць… Скажам толькі, што сёння яшчэ і Генеральнае консульства М'янмы афіцыйна адкрыецца ў Мінску», — цешыцца тэлеграм-канал «Глас МИДа».

Аднак радавацца не варта спяшацца.

М'янма (раней Бірма) — былая калонія Вялікабрытаніі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая здабыла незалежнасць у 1948 годзе. У 1962 годзе там адбыўся вайсковы пераварот.

Аун Сан Су Чжы, дачка змагара за незалежнасць Бірмы генерала Аун Сана, стварыла Нацыянальную лігу за дэмакратыю. У 1990-м яе партыя перамагла на парламенцкіх выбарах, але вайскоўцы адмовіліся аддаваць уладу. Су Чжы пасадзілі пад хатні арышт, пад якім яна правяла да 2010 года.

У 2015-м яе партыя атрымала перамогу на выбарах, а Су Чжы стала дзяржаўным дарадцам.

1 лютага 2021 года ў М'янме адбыўся вайсковы пераварот, Аун Сан Су Чжы была зноў арыштавана і асуджаная па некалькіх артыкулах да велізарных тэрмінаў.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10