Фота: newauction.ru

Фота: newauction.ru

У нямецкай зямлі Баварыя двое жыхароў Усходняй Еўропы выбралі няправільную «ахвяру», каб пракруціць вядомы фокус з абменам беларускіх банкнот старога ўзору, піша сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на выданне neumarktonline.de.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю на тэрыторыі грамады Лаўтэрхофен у акрузе Верхні Пфальц.

Двое ўсходнееўрапейцаў ва ўзросце 48 і 50 гадоў знакамі спынілі аўтамабіль і папрасілі кіроўцу абмяняць ім купюры на амаль 190 еўра. Патлумачылі яны такую неабходнасць тым, што тэрмінова трэба заправіць машыну гаручым, а ў іх з сабой, на жаль, толькі беларуская валюта.

Аднак кіроўцам аказаўся паліцэйскі, які ехаў у непрацоўны час у цывільным па сваіх справах. Вартавы парадку быў знаёмы з такой схемай махлярства і ведаў, што банкноты амаль нічога не каштуюць. Спроба падману таму не адбылася, а грошы канфіскавалі.

У Нямеччыне ашуканцы часта выкарыстоўваюць беларускія рублі, выведзеныя з абарачэння ў выніку дэнамінацыі 2016 года, для абмену на буйныя сумы еўра. Звычайна адбываецца гэта на другарадных трасах, і правапарушальнікі робяць выгляд, што трапілі ў бязвыхадную сітуацыю.

Прычым купюры старога ўзору выдаюцца за балгарскія левы.

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1