На лаве падсудных апынуўся радавы-кантрактнік, які не вярнуўся на службу з адпачынку. Яму інкрымінавалі самавольнае пакіданне часці або месца службы (ч. 3 арт. 445 Крымінальнага кодэкса Беларусі), якое зацягнулася больш чым на месяц.

Вядома, што хлопец заключыў кантракт аб праходжанні службы на час навучання ў вайсковым вучылішчы. Аднак, пайшоўшы ў адпачынак, ён не з'явіўся ў вучылішчы, як павінен быў, 8 студзеня, і заставаўся дома да 5 красавіка.

Падчас суда фігурант цалкам прызнаў віну і раскаяўся, што палічылі змякчальнай акалічнасцю.

За амаль тры месяцы, якія салдат самавольна знаходзіўся дома, яго асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Але пры гэтым суд даў яму адтэрміноўку выканання пакарання з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Калі за гэты час фігурант не зробіць больш правапарушэнняў, то ў калонію ён не адправіцца.

Таксама яго абавязалі выплаціць крымінальна-прававую кампенсацыю памерам 3700 беларускіх рублёў.

Чытайце таксама:

У Магілёўскай вобласці ладзяць маштабныя вайсковыя зборы. Прызываюць вайскоўцаў запасу

Вучэнняў «Захад» сёлета не будзе — цяпер афіцыйна

Адыёзнага былога прэс-сакратара Мінабароны ўзнагародзілі Нацыянальнай літаратурнай прэміяй

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3