Сцяпан Латыпаў

Сцяпан Латыпаў

Сябры пішуць, што ў Сцяпана скончыліся канверты і папера, бо пісаў, адказваў, але, «відаць, лісты зніклі ў віры падзей». Кажуць, што «настрой нармальны настолькі, наколькі ён можа быць там».

Сцяпан малюе, «калі ёсць на чым», шмат чытае — прачытаў Оскара Уайлда, Джэка Лондана, О'Генры.

«Скончыліся сушаныя маліны, пакуначак якіх прывёз з Валадаркі, як талісман — 55 ягадак! Калі піць раз на тыдзень, то павінна было хапіць на год! Не хапіла. Кінуў у гарбату барбарыс, лядзяш і, калі разжаваць ягадку, то, пахрумкваючы костачкамі, можна пераканаць сябе, што ў гарбаце цэлая лыжка малінаў».

Сябры перадаюць усім «велізарнае прывітанне ад Сцяпана» і цытуюць радкі з ягонага ліста: «Добра, што ёсць кнігі і ўсеагульная вера».

Сцяпан Латыпаў асуджаны лукашэнкаўскім судом да 8,5 гадоў зняволення, год таму яго перавялі на два гады на турэмны рэжым.

Чытайце таксама:

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі 

Сцяпан Латыпаў: Пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом

«Мне тут вельмі цяжка, таму што я — Сцяпан Латыпаў». Палітвязня катуюць ШІЗА

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
2