На відэа — чатыры чалавекі, якія сабраліся на мітынгу, — імаверна, актывісты расійскага Нацыянальна-вызваленчага руху (НОД — расійская абрэвіятура), у групе якога і апублікавалі відэа. Гэтая арганізацыя выступае за пашырэнне Расіі да меж СССР 1945 года.

Мітынгоўцы прыйшлі з сімволікай НОД і СССР. А адна актывістка прынесла дзяржаўны сцяг Беларусі і трымала яго перавернутым. Распад СССР яны лічаць вынікам злачынства.

«Роўна 32 гады [прайшло], як ліквідавалі нашу Айчыну. І мы сёння выйшлі сказаць, што Айчына была ліквідаваная. Што злачынцы, такія, як [старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў] Шушкевіч і іншыя, якія ўдзельнічалі ў гэтай ліквідацыі. [Прэзідэнт СССР Міхаіл] Гарбачоў вось гэтую эліту сепаратысцкую выгадаваў — і яны выканалі гэтую задачу», — заявіў у відэатрансляцыі адзін з актывістаў.

Ён назваў «ліквідацыю СССР» злачынствам і ад імя мітынгоўцаў запатрабаваў завесці за гэта крымінальную справу. Таксама мужчына абазначыў мэту актывістаў. 

«Мы не адыходзім — стаім на цвёрдым ідэалагічным шляху. 

Гэта адзіная Айчына, адзіная тэрыторыя. Потым, калі мы пераможам, думаю, ужо не будзе рэспублік. Гэта будзе адна тэрыторыя. У 17-м годзе [лідар партыі бальшавікоў Уладзімір] Ленін заклаў бомбу — яе трэба нейтралізаваць і зрабіць адзіную непадзельную тэрыторыю. Ну будуць губерні, як гэта было яшчэ пры цару, манархічным ладзе». 

Свой выступ актывіст завяршыў словамі «Радзіма! Воля! Пуцін!».

Невядома, ці была акцыя санкцыянаваная гродзенскімі ўладамі. Артыкул 361 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне за публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. За гэта пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

 Чытайце таксама:

«Гэта не лжэстабільнасць, пра якую кажа Лукашэнка». Святлана Ціханоўская патлумачыла, што значыць сапраўдная незалежнасць

«Для мяне аднолькава важна быць і беларусам, і габрэем, і шведам». Чалавек, які выехаў з Беларусі ў мінулым стагоддзі, расказаў, як і чаму прыйшоў да беларускай мовы пасля 2020-га

Ціханоўская расказала, як беларусы могуць паўплываць на рашэнні літоўскіх чыноўнікаў адносна абмежаванняў

Ціханоўская звярнулася да літоўцаў: Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў

Клас
3
Панылы сорам
33
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
116