Мітрапаліт Іанафан (Ялецкіх) перад судом. Фота: Служба бяспекі Украіны

Мітрапаліт Іанафан (Ялецкіх) перад судом. Фота: Служба бяспекі Украіны

Мітрапаліт Іанафан быў прызнаны вінаватым паводле артыкулаў КК Украіны аб адмаўленні расійскай агрэсіі, замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны, дзеяннях, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу і парушэнні раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад рэлігійных перакананняў.

Паводле версіі следства, Іанафан распаўсюджваў сярод вернікаў прапагандысцкія ўлёткі, а на адным з сайтаў РПЦ размяшчаў публікацыі ў падтрымку расійскіх вайскоўцаў. Сам Іанафан адмаўляе абвінавачанні.

74-гадовы мітрапаліт Іанафан стаў першым дзейным кіраўніком епархіі Украінскай праваслаўнай царквы, асуджаным да рэальнага турэмнага тэрміну.

Праўда, яшчэ ў маі на тры гады пазбаўлення волі ў Кіраваградскай вобласці быў асуджаны мітрапаліт Іасаф (Мікалай Губеня), але на той момант ён ужо склаў паўнамоцтвы кіраўніка епархіі. 

У той жа час лёс іншага вядомага прарасійскага праваслаўнага іерарха з Украіны, намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла (Пятра Лебедзя), сёння палепшыўся.

«Сёння быў канчаткова ўнесены заклад за мітрапаліта Паўла. Больш за тысячу чалавек заплацілі грошы ў якасці закладу за нашага ўладыку. Цяпер уладыка ў машыне», — напісаў ягоны адвакат у тэлеграме.

Раней Павел быў адпраўлены пад варту да 14 жніўня. Да гэтага ён знаходзіўся пад кругласутачным хатнім арыштам з прычыны абвінавачанняў у распальванні міжнацыянальнай варожасці. Рашэння суда адносна яго пакуль няма. Пры ўручэнні паведамлення, са слоў Паўла, супрацоўнікі СБУ абвінавацілі яго ў «дапамозе Расіі, распальванні міжрэлігійнай варожасці і ў тым, што праклінаў прэзідэнта». Сам мітрапаліт адмаўляе абвінавачанні ў свой адрас.

Чытайце таксама:

БПЦ гатовая прыняць прарасійскіх манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры ў сябе, калі іх адтуль выселяць

У Кіеве будуць маліцца за Івана Мазепу. Анафема яму была абвешчана 300 гадоў таму

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3