«У сувязі з парушэннем паветранай прасторы Рэспублікі Польшча двума беларускімі верталётамі 1 жніўня 2023 года ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча была неадкладна выкліканая часовая павераная ў справах Пасольства Беларусі.

МЗС Польшчы выказаў рашучы пратэст і заклікаў беларускі бок неадкладна і падрабязна растлумачыць тое, што адбылося. Польскі бок падкрэсліў, што інцыдэнт разглядаецца як чарговы элемент эскалацыі напружанасці на польска-беларускай мяжы. Польшча чакае, што Беларусь устрымаецца ад такога роду дзейнасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе польскага МЗС.

Раней стала вядома, што сёння два беларускія верталёты парушылі беларуска-польскую мяжу і праляцелі над польскім горадам Белавежа. Польскія вайскоўцы факт перасячэння мяжы верталётамі спачатку аспрэчвалі, але пасля прызналі, што парушэнне паветранай прасторы Польшчы сапраўды мела месца.

Перасячэнне мяжы адбылося ў раёне Белавежы на вельмі малой вышыні, што абцяжарвае яго выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі. Таму польскія радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэння паветранай прасторы Польшчы, патлумачылі ў Мінабароны Польшчы.

Беларускае Мінабароны, са свайго боку, працягвае адмаўляць факт парушэння, прытым у сваёй заяве ведамства прытрымліваецца вельмі развязнага і здзеклівага стылю, раней характэрнага больш для МЗС.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыгразіў падрывам БелАЭС і заявіў пра кантрактную армію на аснове вагнераўцаў

Польшча адправіла на мяжу з Беларуссю сваіх снайпераў

Сёння прыкмет правакацый вагнераўцаў супраць Літвы няма, але ёсць спакуса іх зладзіць — Наўседа

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7