Адбылося гэта «пасля паспяховага завяршэння планавых выпрабаванняў рэжымаў расхалоджвання рэактара ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі». Цяпер, паводле прэс-службы міністэрства, ідзе паэтапны набор магутнасці рэактара.

Другі энергаблок БелАЭС быў часова адключаны ад электрасеткі 28 чэрвеня ў рамках праграмы выпрабаванняў. Да гэтага, у чэрвені, другі энергаблок таксама на некалькі дзён адключалі ад сеткі.

Пазней, як сцвярджаецца, у адпаведнасці з далейшай праграмай на другім энергаблоку будуць праводзіцца дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню, з наступнай ацэнкай характарыстык абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.

Чытайце таксама:

У Пінску прайшоў «Парад калясак». Перамагла — у выглядзе БелАЭС

Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС будуць спачатку вывозіць у Расію, а пасля вяртаць у Беларусь

Мінэнерга абвергла інфармацыю пра выкіды на БелАЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0