15 ліпеня з 00:00 да 04:00 будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў плацежных картак міжнародных плацежных сістэм Mastercard, VISA, China Union Pay.

Таксама 15 ліпеня з 02:00 да 02:30 будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы на адным з праграмна-тэхнічных комплексаў цэнтра. У гэты час магчымы перапынкі ў абслугоўванні кліентаў пры дапамозе прылад, устаноўленых у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных і прыёму плацяжоў.

У цэнтры звярнулі ўвагу, што комплекс апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу будзе працаваць у штатным рэжыме і абслугоўванне кліентаў у іншых прыладах будзе без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Парытэтбанк адкрыў бізнэсу прамую аплату ў турэцкіх лірах

Калі раней некаторыя даляры ў абменніках не бралі, то зараз прымуць — у банках змены

Беларусбанк увёў пэўныя абмежаванні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0