Фота: zhihao / Getty Images

Фота: zhihao / Getty Images

У лабараторыі Політэхнічнага інстытута Рэнселера яшчэ ў 2020 годзе адбыўся скандал. Часопіс The Times Union са спасылкай на судовы пазоў паведамляе, што прыбіральнік выпадкова адключыў абсталяванне, пры дапамозе якога цягам некалькіх дзесяцігоддзяў праводзіліся навуковыя даследаванні. Цяпер універсітэт падаў у суд на клінінгавую кампанію, дзе працаваў гэты супрацоўнік.

Згодна з абвінавачаннем, прыбіральнік адключыў звышхалодную маразільную камеру ў лабараторыі інстытута, дзе на працягу 25 гадоў пры тэмпературы мінус 80°C захоўваліся клетачныя культуры і важныя навуковыя пробы. У часопісе ўдакладнілі, што незадоўга да інцыдэнту ў працы маразільнай камеры здарыўся збой, пра што яна пачала паведамляць гучнымі сігналамі трывогі. Тады даследчыкі папрасілі персанал не чапаць абсталявання, вывесіўшы спецыяльную таблічку з папярэджаннем.

Але, нягледзячы на папярэджанні супрацоўнікаў лабараторыі аб забароне адключаць абсталяванне, адзін з прыбіральнікаў усё ж выключыў маразільнік з-за яго піску. Наступнай раніцай навукоўцы выявілі, што большая частка каштоўных навуковых матэрыялаў была знішчаная праз рэзкі рост тэмпературы да мінус 32°C.

«Усяму віной паводзіны і халатнасць людзей. На жаль, былі знішчаныя 25 гадоў сур'ёзных даследаванняў, і немагчыма іх выратаваць. Сума ўсёй шкоды склала 1 мільён даляраў», — заявіў адвакат інстытута.

Страчаныя матэрыялы ўключалі ў сябе важныя даследаванні фотасінтэзу і працы сонечных батарэй. Інстытут падаў пазоў на кампанію, у якой працаваў прыбіральнік. Падчас допыту ў паліцыі мужчына заявіў, што ён падумаў, што насамрэч уключыў, а не выключыў маразільную камеру.

Чытайце таксама:

Вучоныя разгадалі загадку паўднёвага паўшар'я

Новае адкрыццё можа садзейнічаць лячэнню старэчай дэменцыі і хваробы Паркінсана

Даследчыкі рэканструююць 3D-асяроддзе па адлюстраваннях з вачэй

Клас
2
Панылы сорам
27
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?