Начная Вільня. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Начная Вільня. Фота: Anton Petrus / Getty Images

З беларускім Паркам высокіх тэхналогій гэты праект радніць тэматыка, але ў астатнім ён вельмі моцна адрозніваецца. Па-першае, гэта не дзяржаўныя, а прыватныя інвестыцыі. Па-другое, вялікая стаўка тут робіцца на стартапы, як піша Office Life.

Як паведамляецца, IT-кампус плошчай 55 тысяч квадратных метраў з'явіцца на месцы старой швейнай фабрыкі ў раёне Наўямесціс.

Гэта на 20 тысяч «квадратаў» больш, чым у парыжскага «канкурэнта» — кампуса стартапаў Station F.

Згодна з праектам, тут размесцяцца офісы прыкладна на 5 тысяч супрацоўнікаў, а таксама ўся сацыяльная інфраструктура, у тым ліку арэнднае жыллё, аддзяленні банкаў, бары, рэстараны, салоны прыгажосці.

Працаваць IT-кампус будзе кругласутачна. Для старту праекта ўжо выдзелена €30 млн.

Аўтары праекта лічаць, што ім удасца прыцягнуць у тым ліку беларускіх айцішнікаў, якія рэлакавалі свой бізнэс у Еўропу.

Напрыклад, у Польшчы толькі за I квартал 2023 года колькасць IT-кампаній з беларускім капіталам вырасла на 10% і склала 328 бізнэсаў.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1