Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Чакаецца, што адміністрацыя Байдэна ўсё ж перадасць снарады са збедненым уранам пасля тыдняў унутраных спрэчак аб тым, чым абсталяваць танкі Abrams, якія ЗША перадаюць Украіне.

Як адзначае выданне, хоць некаторыя чыноўнікі кажуць, што няма сур'ёзных перашкод для перадачы Украіне такіх снарадаў, некаторыя прадстаўнікі Белага дома выказалі занепакоенасць, што праз гэта Вашынгтон патрапіць пад крытыку, бо такія снарады ўяўляюць небяспеку для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя.

Снарады са збедненым уранам валодаюць лепшай бранябойнасцю, чым звычайныя. Збеднены ўран — адходы працэсу ўзбагачэння ўрану. Ён таксама можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці ядзернай зброі.

Раней Украіна ўжо атрымала снарады гэтага тыпу ад Вялікабрытаніі — для аснашчэння брытанскіх танкаў Challenger 2. Расія тады назвала гэты крок «сур'ёзнай эскалацыяй канфлікту». «Гэта шырока распаўсюджаны тып боепрыпасаў, які выкарыстоўваецца дзесяцігоддзямі з-за яго бранябойных уласцівасцяў», — заявіў у адказ прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі, падкрэсліўшы, што гэтыя снарады не радыеактыўныя і не адносяцца да ядзернай зброі.

Раней паведамлялася, што ў Кангрэсе ЗША прадстаўнікі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый зноў настойваюць на тым, каб адміністрацыя Байдэна даслала Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS.

Чытайце таксама:

Крэмль зноў стаў страшыць Еўропу наступствамі перадачы Украіне боепрыпасаў са збедненым уранам. Але еўрапейцы спакойныя

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

«Навошта?» Прапагандысты прызналіся, што стаміліся апраўдваць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1