Скрыншот арыгінальнага канала і фэйкавага. Фота з канала Яўгена Міхасюка
Пра стварэнне фэйкавага канала добраахвотнік Яўген Міхасюк паведаміў сёння на сваім афіцыйным канале. На канале-падробцы публікуюцца сумнеўныя допісы ад імя хлопца.
Фэйкавы Міхасюк сумуе ад таго, што людзей «б'юць за карты паляка», і называе Балаганава прапагандыстам. У сапраўдным канале нічога падобнага няма
Адметна, што рэквізіты на зборы па дапамозе беларускім добраахвотнікам пададзеныя сапраўдныя — аўтар фэйка іх не мяняў.
Сам Яўген кажа, што не мае здагадак пра тое, хто стварыў фэйкавы канал. «Магчыма, з часам туды пачнуць скідаць дэзынфармацыю ад майго імя. Не ведаю, каму трэба ствараць такія фэйкі, але відавочна, што гэта зроблена з нядобрым намерам. У мяне ёсць толькі адзін афіцыйны канал».
Чытайце таксама: