Фота SCIENCE PHOTO LIBRARY

Фота SCIENCE PHOTO LIBRARY

Даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Science, выявіла 17 носьбітаў новага варыянту віруса: 15 пацыентаў з Нідэрландаў, адзін з Швейцарыі і адзін з Бельгіі. Расшыфроўка віруснага геному выявіла мноства мутацый, раскіданых па ўсім ланцужку РНК.

Звычайна пры адсутнасці неабходнай тэрапіі імунная абарона хворага паступова слабее і на працягу 6—7 гадоў сыходзіць на нішто.

Новы варыянт ВІЧ, які атрымаў назву VB, прыводзіць да таго ж выніку амаль утрая хутчэй — усяго за два-тры гады.

Адна з прычын такога імклівага развіцця — незвычайна высокая вірусная нагрузка, то-бок канцэнтрацыя ў крыві хворага вірусных часцінак. У пацыентаў, заражаных варыянтам VB, яна перавышае паказчыкі «звычайнага» віруса ў тры-пяць разоў.

Аўтары даследавання ўдакладняюць, што антырэтравірусныя прэпараты, што блакуюць размнажэнне віруса ў арганізме, выдатна працуюць і супраць варыянту VD, так што, па іх словах, падставы для панікі няма.

Пры заражэнні ВІЧ вірус разбурае клеткі імуннай сістэмы хворага (CD4). У выніку яго імунная абарона паступова слабее, і рана ці позна інфікаваны аказваецца безабаронны перад любымі патагенамі. Шкоднасныя грыбкі, вірусы і бактэрыі размнажаюцца ў арганізме хворага, не сустракаючы практычна ніякага супраціву, і тады хвароба пераходзіць у СНІД.

Па дадзеных СААЗ, на планеце жыве амаль 38 млн чалавек, якім афіцыйна пастаўлены дыягназ ВІЧ, аднак эксперты не сумняюцца, што на самой справе інфікаваных нашмат больш. З пачатку эпідэміі, якая пачалася ў 1980-я, вірус забраў па розных падліках жыцці ад 27 да 48 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0