Фота: jonavoszinios.lt
Першыя 10 тысяч доз Paxlovid з'явяцца ў аптэках Францыі ўжо ў гэтую пятніцу. Гэтыя лекі Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках рэкамендуе прызначаць дарослым з сімптомамі, якія не патрабуюць дыхання кіслародам і не падвяргаюцца рызыцы ускладненняў.
На мінулым тыдні Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках ўхваліла выкарыстанне Paxlovid у Еўрасаюзе. У снежні прэпарат быў ухвалены ў ЗША і Вялікабрытаніі.
Ужо ў найбліжэйшы час будзе ўхваленая і падобная супрацьвірусная таблетка ад кампаніі Merck. Вытворцы абодвух прэпаратаў запэўніваюць, што яны будуць эфектыўныя супраць штаму «Амікрон».