Горная сітаўка — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых. Яна добра пазнавальная па зеленавата-жоўтаму колеру надхвосця, у ў самцоў — чорнай пляме на горле.
Рэдкі ў нас госць трапіў на камеру ля гарадскіх ачышчальных каналаў. Як правіла, горная сітаўка зімуе ў трапічных краінах Азіі і Афрыкі, таму тым больш дзіўна, што яна робіць у нашых краях у такі сезон. Фота птушкі размешчана ў пабліку «Фаўна Гомля».
Нягледзячы на сваю назву, горная сітаўка любіць жыць не ў гарах, а ля берагоў рэк, ручаёў, вільготных лугоў і балот. Аснову рацыёну гэтай птушкі складаюць розныя казуркі.
Упершыню ў Беларусі гэтую птушку бачылі ў 2008-м годзе пад Брэстам, а апошні раз яна траплялася арнітолагам на вочы год таму. Калі верыць афіцыйным звесткам, то горную пліску ў Беларусі бачаць усяго пяты раз.