Спартсменкі паведамілі, што Беларускі лыжны саюз у мінулым месяцы дэактываваў іх індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары ў Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS), якія неабходныя для ўдзелу ў спаборніцтвах.

«FIS пацвярджае, што коды FIS дзвюх спартсменак у нашай базе звестак цяпер адлюстроўваюцца як «неактыўныя», — гаворыцца ў заяве Міжнароднай федэрацыі. — FIS звязваецца з Беларускім лыжным саюзам, каб атрымаць усю інфармацыю пра згаданых спартсменак, і дасць любую новую інфармацыю па меры яе паступлення».

22-гадовая Андрыюк кажа, што гэтае рашэнне вымусіла яе прапусціць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, якія маглі дазволіць атрымаць месца на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. «Яны (спартыўныя чыноўнікі) даслоўна абвінавацілі мяне ў тым, што я прыхільніца апазіцыі», — сказала Reuters Андрыюк. Цяпер, кажа спартсменка, яна вымушаная пакінуць Беларусь і плануе з'ехаць у Польшчу.

Дар'і Далідовіч 17 гадоў, яна дачка ўдзельніка сямі Алімпіяд Сяргея Далідовіча. 

Беларускія ўлады адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц

Дачку лыжніка Сяргея Далідовіча адхілілі ад спаборніцтваў на год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0