У чэмпіянаце Ізраіля па футболе пабіты сусветны рэкорд па працягласці серыі пенальці — для выяўлення пераможцы гульцам каманд прыйшлося нанесці 56 удараў, піша championat.com.

Гістарычная падзея адбылася ў матчы паміж «Дзімонаю» і «Шымшонаю» ў паўфінале плэй-оф за выхад у другую лігу Ізраіля.

Асноўны і дадатковы час матчу завяршыўся ўнічыю 2:2, таму пераможцу прыйшлося вызначаць у серыі пенальці, у якой каманды зладзілі сапраўднае шоу.

Футбалісты нанеслі аж 56 удараў. У выніку перамогу з лікам 23: 22 атрымала «Дзімона».

Чытайце таксама:

Беларус з расійскага мінору забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі футболу

«Манчэстэр Сіці» чацверты раз запар стаў чэмпіёнам Англіі па футболе. Гэта рэкорд

Жаночая зборная Літвы адмовілася гуляць з беларускамі цаной дзвюх тэхнічных паразаў і штрафу

Беларускі трэнер прыняў у Інданезіі іслам, а цяпер падаўся скараць новую краіну

Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1