Алесь Любянчук
Затрыманых 24 верасня ўвечары каля Акрэсціна журналістаў «Белсата» Алеся Любенчука і Дзяніса Ганчарэнку пакаралі арыштам на 12 сутак і штрафам 30 базавых велічыняў за працу без акрэдытацыі, паведамляе карэспандэнт «Белсата».
Працэс прайшоў у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Журналістам паставілі ў віну працу без акрэдытацыі ды непадпарадкаванне міліцыянтам.
24 верасня Алесь Любянчук і Дзяніс Ганчарэнка каля ЦІП на вуліцы Акрэсціна сустракалі фотажурналістаў Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна пасля 11-дзённага арышту.
0
0
0
0
0
0