Пра гэта міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч сказаў, выступаючы на 64-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, паведамляе БЕЛТА.

Ён расказаў, што ў жніўні завершана загрузка ядзернага паліва ў рэактарную ўстаноўку першага энергаблока БелАЭС.

Увод у эксплуатацыю першага энергаблока намечаны на першы квартал 2021 года, другога — на 2022 год. 

Кіраўнік Мінэнерга таксама адзначыў, што Беларусь і МАГАТЭ вядуць поўнамаштабнае ўзаемадзеянне практычна па ўсім спектры дзейнасці агенцтва. За апошнія гады Беларусь прыняла сем звязаных з будаўніцтвам АЭС кансультатыўных і ацэначных місій МАГАТЭ. «Вынікі іх работы мы лічым вельмі карыснымі і планамерна выконваем атрыманыя рэкамендацыі», — заявіў Віктар Каранкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0