mil.by

mil.by

22 верасня пачнецца другі этап сумеснага беларуска-расійскага вучэння «Славянскае братэрства-2020», піша Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Ён пройдзе ў форме аператыўна-тактычнага вучэння. Асноўная накіраванасць практычных дзеянняў войскаў — вядзенне сумесных дзеянняў у інтарэсах гарантавання ваеннай бяспекі дзяржавы. Кіраваць вучэннем будзе намеснік міністра абароны генерал-маёр Сяргей Патапенка.

У вучэнні возьмуць удзел вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання, сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, ВПС і войскаў СПА, ракетных войскаў і артылерыі, а таксама падраздзяленні двух злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі.

Усяго ў практычных дзеяннях будзе задзейнічана каля 6000 вайскоўцаў, звыш 500 адзінак баявой тэхнікі. Пры гэтым ад Узброеных сіл Расіі — каля 1000 чалавек і да 100 адзінак баявой тэхнікі.

Мінабароны падкрэслівае, што «Славянскае братэрства-2020» носіць асабліва абарончы характар і накіравана на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў у адпаведнасці з наяўнымі дамоўленасцямі Беларусі і Расіі, а таксама на далейшае ўмацаванне і развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках умацавання абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0