Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў маюць права працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года, распавяла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Мінгарвыканкама Наталля Сілістроўская.

— Працаўладкаванне навучэнскай моладзі магчыма толькі з 16 гадоў. Аднак з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў дзеці з 14 гадоў могуць таксама падпрацаваць у вольны ад вучобы час, — адзначыла Наталля Сілістроўская.

Паводле слоў спецыяліста, у заканадаўстве ёсць абмежаванні па працягласці працоўнага дня для падлеткаў:

ад 14 да 16 гадоў — можна працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года;

ад 16 да 18 гадоў — не больш за 3 з паловай гадзіны ў дзень на працягу навучальнага года.

Аднак падчас летніх канікул гэтыя лічбы падвойваюцца.

Таксама па законе дзеці не могуць быць прыцягнутыя да працы ў выхадныя і святочныя дні, звышурочна і ў начны час.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2